Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


149 Вершы з Бібліі пра адвагу і мужнасць

149 Вершы з Бібліі пра адвагу і мужнасць


ІСУСА 1:9

Вось, Я загадваю табе: “Будзь цьвёрды і мужны, не палохайся і ня бойся, бо з табою ГОСПАД, Бог твой, усюды, куды ні пойдзеш”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 31:6

Будзьце цьвёрдыя і мужныя, ня бойцеся і не палохайцеся іх, бо ГОСПАД, Бог твой, ідзе з табою, Ён не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:1

Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:7

бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 16:13

Чувайце, стойце ў веры, будзьце мужнымі, умацоўвайцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:4

Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:31

Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 28:20

І сказаў Давід Салямону, сыну свайму: «Будзь цьвёрды і мужны, і рабі. Ня бойся і не палохайся, бо ГОСПАД Бог, Бог мой, з табою. Ён не адый­дзе ад цябе і не пакіне цябе, пакуль ня скончыцца ўся праца для служэньня ў Доме ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:3-4

Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае ўвесь дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы! У дзень, калі я баюся, я спадзяюся на Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:33

Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:6

так што, маючы пэўнасьць, мы кажам: «Госпад мне ўспамога, і не спалохаюся, што зробіць мне чалавек?».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:1-2

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў. Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні. «Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!» ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях) Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:24

Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з лішкам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 14:13-14

І сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся! Стойце і ўбачыце збаўленьне ГОСПАДА, якое Ён учыніць для вас сёньня. Бо Эгіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце ўжо на вякі. ГОСПАД будзе ваяваць за вас, а вы маўчыце».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:14

Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:2

Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пой­дзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:11

У Богу буду хваліцца словам, у ГОСПАДЗЕ буду хваліцца словам [Ягоным].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:1

Бязбожнік бяжыць, хоць ніхто не перасьледуе яго, а праведнікі ўпэўненыя, як ільвы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 10:12

Будзь мужны, і будзем змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага. Няхай ГОСПАД зробіць тое, што добрае ў вачах Ягоных».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:13

Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 112:7

Ня будзе баяцца, чуючы вестку благую; моцнае сэрца ягонае, ён спадзяецца на ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:7

Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:5-6

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой. Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:1-2

Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага, не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго. Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх. На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю. Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш. «За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае. Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго. Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё». кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:6

ГОСПАД са мною, я не баюся. Што зробіць мне чалавек?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 35:4

Кажыце палахлівым сэрцам: «Будзьце моцнымі, ня бойцеся! Вось Бог ваш, помста надыходзіць, адплата Божая. Ён Сам прыйдзе і збавіць вас».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 31:8

А ГОСПАД, Які ідзе перад абліччам тваім, Ён Сам будзе з табою, не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе. Ня бойся і не трывожся».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:18

Страху няма ў любові, але дасканалая любоў прэч выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; а хто баіцца, той у любові недасканалы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:4

Узьвялічвайце ГОСПАДА са мною, і разам будзем вывышаць імя Ягонае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:10

Імя ГОСПАДА — магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:13

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:6-8

Толькі ў Богу супачынеш, душа мая, бо на Яго спадзяваньне маё. Толькі Ён — скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык не пахіснуся. У Богу збаўленьне маё і слава мая; скала моцы маёй, прыстанішча маё ў Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 144:1-2

Давіда. Дабраслаўлёны ГОСПАД, скала мая, Які навучае рукі мае барацьбе, і пальцы мае — змаганьню. бо Ты даеш выратаваньне валадару, і выбаўляеш Давіда, слугу Твайго, ад мяча злыдня! Выбаў мяне і выратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, вусны якіх гавораць марнае, а правіца іхняя — правіца хлусьні. Няхай будуць сыны нашыя, быццам саджанцы, якія разрастаюцца ў маладосьці сваёй; дочкі нашыя — быццам слупы вуглавыя, якія высечаны паводле ўзору сьвятыні. Сьпіжарні нашыя няхай будуць поўныя, каб задаволіць любыя патрэбы, усялякія патрэбы; няхай у тысячу разоў памножацца авечкі нашыя на вуліцах нашых. Валы нашыя няхай будуць тлустыя, няхай ня будзе ані вылому, ані страты, ані ляманту на плошчах нашых! Шчасьлівы той народ, у якога гэтак дзеецца! Шчасьлівы той народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог ягоны! Міласэрнасьць для мяне і замчышча маё, умацаваны замак мой і Збаўца для мяне, шчыт мой, Той, у Якім маю надзею, Ён народ мой падпарадкоўвае мне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:28

І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць; а бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 12:2

Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:3-4

І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць, а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:10-11

Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго. Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 138:3

У дзень, калі я клікаў, Ты адказаў мне, і ўзмоцніў сілаю душу маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:23

Будзем трымацца няўхільна вызнаньня надзеі, бо верны Той, Які абяцаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:3

Калі табар вайсковы стане супраць мяне, сэрца маё ня будзе баяцца; калі ўзьнімецца супраць мяне вайна, я і тады спадзявацца буду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 32:7-8

«Будзьце цвёрдыя і мужныя, ня бойцеся і не палохайцеся аблічча валадара Асірыі і аблічча ўсяго мноства, якое з ім, бо [Той, Хто] з намі, большы, чым [тыя, хто] з ім. З ім рамяно цялеснае, а з намі ГОСПАД, Бог наш, каб дапамагаць нам і ваяваць у войнах нашых». І абаперся народ на словы Эзэкіі, валадара Юды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 51:12-13

Я, Я — Той, Які пацяшае вас! Хто ты, што баішся чалавека, які памірае, і сына чалавечага, які як трава [высыхае]? І ты забываешся пра ГОСПАДА, Які зрабіў цябе, Які расьцягнуў неба і заснаваў зямлю, і ты ўсьцяж, кожны дзень баішся гневу прыгнятальніка, які гатовы [цябе] загубіць. Але дзе той гнеў прыгнятальніка?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:13

Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 32:7-8

Ты — заслона мая! Ты мяне ад бяды захаваеш, радасьцю выратаваньня аточыш мяне. (Сэлях) «Навучу цябе і пакажу табе шлях, па якім ты павінен ісьці, дам табе раду, бо вока Маё над табою».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:28

і ані ў чым не палохаючыся супраціўнікаў. Гэта для іх ёсьць доказ загубы, а для вас — збаўленьня, і гэта ад Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 20:7-8

Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй. Гэтыя [спадзяюцца] на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:38-39

Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае, ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:10

Калі ты слабы ў дзень бедства, дык малая сіла твая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 54:17

Усякая прылада, вырабленая супраць цябе, ня будзе мець посьпеху, і кожны язык, які стане супраць цябе ў судзе, ты асудзіш. Гэта — спадчына слугаў ГОСПАДА, і праведнасьць іхняя — ад Мяне, кажа ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:5

Аддай ГОСПАДУ шлях твой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 11:1

А вера ёсьць пэўнасьць у тым, чаго спадзяемся, перакананасьць у рэчах нябачных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:37

Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 16:8

Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 40:1-3

Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Я дабравесьціў пра праведнасьць у царкве вялікай; вось жа, вуснаў сваіх я ня стрымліваў, Ты ведаеш [гэта], ГОСПАДЗЕ. Праведнасьць Тваю я не хаваў у сэрцы маім, пра вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё я казаў, міласэрнасьці Тваёй і праўды Тваёй перад царквой вялікай ня ўтоіваў. ГОСПАДЗЕ, ня стрымлівай літасьці Тваёй адносна мяне; міласэрнасьць Твая і праўда Твая няхай заўсёды захоўваюць мяне, бо агарнулі мяне ліхоцьці бяз ліку, дагналі мяне правіны мае, ажно не магу я іх палічыць, іх больш, чым валасоў на галаве маёй, і сэрца маё пакінула мяне. Мей ласку, ГОСПАДЗЕ, вызваліць мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне! Няхай асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, што шукаюць душы маёй, каб зьнішчыць яе; няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё. Няхай аслупянеюць у сораме сваім тыя, якія кажуць мне: «Ага, ага!» Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, ГОСПАДЗЕ!» Хоць я бедны і прыгнечаны, Госпад мой клапоціцца пра мяне. Ты — успамога мая і ратунак мой! Не затрымлівайся, Божа мой! Спадзеючыся, спадзяваўся я на ГОСПАДА, і Ён схіліўся да мяне, і пачуў лямант мой. І вывеў мяне з ямы бурлівае, з твані балотнае, і паставіў на скале ногі мае, і ўзмоцніў крокі мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:58

Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 112:8

Умацаванае сэрца ягонае, ён ня будзе баяцца, аж пакуль угледзіць [загубу] прыгнятальнікаў сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 22:31-33

Бог, беззаганны шлях Ягоны, слова ГОСПАДА [агнём] ачышчана, Ён — шчыт для ўсіх, хто ў Ім мае надзею. Бо хто Бог, апрача ГОСПАДА? І хто скала, апрача Бога нашага? Бог, Які падпярэзвае мяне сілаю і робіць беззаганным шлях мой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 3:12

у Якім маем адвагу і доступ з пэўнасьцю праз веру ў Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 121:1-2

Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога. Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:25-26

Не спалохаешся раптоўнага страху і загубы бязбожнікаў, калі яна прыйдзе, бо ГОСПАД будзе спадзяваньнем тваім і захавае нагу тваю ад пасткі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:12

[маючы] надзею, радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — няспыннымі;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 84:11-12

Бо [адзін] дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу [іншых]; я выбіраю стаяць каля парога ў Доме Божым, чым жыць у намётах беззаконьня. Бо ГОСПАД Бог ёсьць сонца і шчыт; ГОСПАД дае ласку і славу, і не адмовіць дабра аніякага тым, якія ў беззаганнасьці ходзяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:7

Бо мы ходзім вераю, а ня бачаньнем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:14

Але калі вы і пацярпелі за праведнасьць, вы шчасьлівыя. А страху іхняга не палохайцеся і не трывожцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:2

Буду любіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сіла мая! ГОСПАД — скала мая, замчышча маё, мой Збаўца!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:22

гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:14

І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:27

Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:114

Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:15

І ён сказаў: «Слухайце, увесь Юда і жыхары Ерусаліму, і валадар Язафат! Гэта кажа вам ГОСПАД: “Ня бойцеся і не палохайцеся мноства гэтага вялікага, бо ня вашая вайна гэтая, але Божая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:1

Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:13

Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які трымае цябе за правую руку тваю і кажа табе: «Ня бойся, Я дапамагаю табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:19

якую маем, як якар душы, пэўны і трывалы, які ўваходзіць ва ўнутранае за заслону,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 10:17-18

Ты пачуў жаданьне ўцісканых, ГОСПАДЗЕ! Ты ўмацуеш сэрцы іхнія, Ты прыхіліш вуха Тваё, каб даць суд сіраце і пакрыўджанаму, каб больш не палохаў іх чалавек на зямлі!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:10

Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 22:29-30

Бо Ты, ГОСПАДЗЕ, — сьветач мой, ГОСПАД асьвятляе цемру маю. Бог мой, скала мая, у якой хаваюся, шчыт мой, рог збаўленьня майго! Ты — прыстанішча маё і Абаронца мой, Збаўца мой, ад гвалту Ты выз­валіў мяне. Бо з Табою я атакую войска, і з Богам маім узыйду на муры.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:4

Дзеткі! Вы — ад Бога, і вы перамаглі іх, бо Той, Які ў вас, большы за таго, які ў сьвеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:3-4

Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай. Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:3-4

Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца. Спадзявайцеся на ГОСПАДА заўсёды; бо ГОСПАД, ГОСПАД — скала вечная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:24

Да сёньня вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце, і атрымаеце, каб радасьць вашая была поўная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:5-7

Не спалохаешся страху ўначы, ані стралы, якая ўдзень ляціць, ані пошасьці, якая ў цемры прыходзіць, ані заразы, якая сярод белага дня пустошыць. Тысяча побач з табой упадзе і дзесяць тысячаў праваруч ад цябе, а да цябе яна не падыйдзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:18-19

прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы ўбачылі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, і якое багацьце славы спадчыны Яго для сьвятых, і якая бязьмерная вялікасьць моцы Яго для нас, якія вераць праз дзеяньне ўладнай магутнасьці Яго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:32-34

Бо хто Бог, апрача ГОСПАДА, і хто скала, акрамя Бога нашага? Бог, Які падпярэзвае мяне сілай і дае беззаганнасьць шляху майму; Ён робіць ногі мае як у аленя і на вышыні ставіць мяне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:10

А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:13-14

Браты, я не лічу сябе, што дасягнуў, а толькі, забываючыся пра тое, што ззаду, і імкнучыся да таго, што наперадзе, імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 20:4

бо ГОСПАД, Бог ваш, ідзе з вамі, каб ваяваць за вас з ворагамі вашымі і каб выратаваць вас”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 49:16

Вось, Я запісаў цябе на далонях Маіх, муры твае перада Мною заўсёды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:35-36

Дык не пакідайце адвагі вашае, якая мае вялікую нагароду. Бо вам патрэбная цярплівасьць, каб, учыніўшы волю Божую, атрымаць абяцаньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 19:26

А Ісус, паглядзеўшы, сказаў ім: «У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:16-18

Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца. Бо гэты караценькі лёгкі прыгнёт наш робіць яшчэ большай і большай вагу славы вечнае для нас, якія глядзім не на бачнае, але на нябачнае, бо бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:7

Убогі клікаў, і ГОСПАД пачуў [яго], і збавіў яго ад усіх трывогаў ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 66:13

Як маці суцяшае [дзіця], так Я суцешу вас, і ў Ерусаліме вы будзеце суцешаныя».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:12-13

Улюбёныя! Не зьдзіўляйцеся вогненнаму [выпрабаваньню], якое стаецца дзеля спакушэньня вас, нібы нешта дзіўнае здарылася. Але, як супольнікі ў пакутах Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў адкрыцьці славы Ягонай радавацца і весяліцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:19

Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:25

Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 32:17

“О, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вось, Ты ўчыніў неба і зямлю вялікай сілаю Тваёю і рамяном Тваім узьнятым. Не складаная для Цябе ніякая рэч.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:15

Бо вы не атрымалі духа няволі ізноў на страх, але атрымалі Духа ўсынаўленьня, у Якім крычым: «Абба, Ойча!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 138:7-8

Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая. ГОСПАД выканае [справу маю] для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:8

Дык не саромся сьведчаньня Госпада нашага, ані мяне, вязьня Ягонага, але перанось цяжкасьці разам з Эвангельлем паводле сілы Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 1:37

Бо ў Бога ніводнае слова ня будзе бяз сілы».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:11

«Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 125:1-2

Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі. Горы вакол Ерусаліму, а ГОС­ПАД — вакол народу Свайго ад сёньня і на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:10-11

Тады павернуць наўцёкі ворагі мае ў дзень, калі паклічу. Я ведаю, што Бог са мною! У Богу буду хваліцца словам, у ГОСПАДЗЕ буду хваліцца словам [Ягоным].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 15:2

Сіла мая і песьня — ГОСПАД, і Ён стаўся для мяне збаўленьнем. Ён — Бог мой, і я ўслаўляю Яго, [Ён —] Бог бацькі майго, і я вывышаю Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 50:7

Але Госпад ГОСПАД дапаможа Мне, таму Я не саромеюся, таму Я зрабіў аблічча Маё як крэмень, і ведаю, што ня буду ў ганьбе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 16:13-14

Чувайце, стойце ў веры, будзьце мужнымі, умацоўвайцеся. Усё ў вас няхай будзе ў любові.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:10

Які і выбавіў нас ад так вялікай сьмерці, і выбаўляе, на Якога спадзяемся, што і яшчэ выбаўляць будзе

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:6-7

Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам, і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:5-6

Бо Ты — надзея мая, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, пэўнасьць мая з маладосьці маёй! На Цябе я абапіраўся ад чэрава [маці]; з нутра маці маёй Ты вывеў мяне; дык Табе заўсёды хвала мая!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:1

Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і верце ў Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:28-29

бо людзей прыгнечаных Ты збаўляеш, а вочы пыхлівыя паніжаеш. Ты запаліш сьветач мой; ГОСПАД, Бог мой, асьветліць цемру маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 17:37

І сказаў Давід: «ГОСПАД, Які выратаваў мяне з кіпцюроў льва і мядзьведзя, выратуе мяне і ад рукі Філістынца гэтага». І сказаў Саўл Давіду: «Ідзі, і няхай ГОСПАД будзе з табою».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 33:2

ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся над намі, мы на Цябе спадзяемся. Будзь рамяном нашым шторанку і збаўленьнем нашым у час уціску.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 1:8

Ня бойся абліччаў іхніх, бо Я з табою, каб цябе захоўваць, кажа ГОСПАД».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:25

Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:32

Ня бойся, малы статак, бо Айцец ваш упадабаў даць вам Валадарства.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:6

Толькі добрасьць і міласэр­насьць Твая будуць ісьці са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў Доме ГОСПАДА буду жыць доўгія дні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 14:14

ГОСПАД будзе ваяваць за вас, а вы маўчыце».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:5

Я — вінаградная лаза, вы — галіны; хто застаецца ў-ва Мне, і Я ў ім, той прыносіць мноства пладоў, бо без Мяне вы ня можаце рабіць нічога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:10

Бо мы — твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:26

Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 4:13

А ўбачыўшы адвагу Пятра і Яна і спасьцярогшы, што яны людзі някніжныя і простыя, зьдзіўляліся; пазналі ж іх, што яны былі з Ісусам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 10:11

Бо Пісаньне кажа: «Кожны, хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:5

Бо Ён заслоніць мяне ў схове Сваім у дзень злы, Ён схавае мяне пад заслонай намёту Свайго і ўзьнясе мяне на скалу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:1

Дык ты, дзіця маё, умацоўвайся ў ласцы, што ў Хрысьце Ісусе,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:14-15

«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае. Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 112:1

Альлелюя! Шчасьлівы той чалавек, які баіцца ГОСПАДА і ў прыказаньнях Ягоных мае ўпадабаньне вялікае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:1-2

І цяпер гэтак кажа ГОСПАД, Які стварыў цябе, Якуб, і зьляпіў цябе, Ізраіль: «Ня бойся, бо Я адкупіў цябе і паклікаў імя тваё, ты — Мой. Вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, і слуга Мой, якога Я выбраў, каб вы даведаліся і верылі Мне, і зразумелі, што гэта Я. Да Мяне не было Бога і пасьля Мяне ня будзе. Я, Я — ГОСПАД, і акрамя Мяне няма Збаўцы. Я абвясьціў і збавіў, і даў пачуць; і няма ў вас іншага [Бога], і вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, што Я — Бог. Ад дзён [вечнасьці] Я — Той Самы, і няма нікога, хто з рукі Маёй можа выратаваць! Я зьдзейсьніў, і хто можа зьмяніць гэта? Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель ваш, Сьвяты Ізраіля: «Дзеля вас Я паслаў у Бабілон і сабраў усіх уцекачоў, а Халдэйцы на караблях крык [узьнімуць]. Я — ГОСПАД, Сьвяты ваш, Творца Ізраіля, Валадар ваш». Гэта кажа ГОСПАД, Які адкрыў шлях праз мора і сьцежку праз воды бурлівыя, Які вывеў калясьніцу і коньніка, дружыну і дужага, і яны разам паляглі і не падняліся, згарэлі, як кнот, які тухне. Але вы ня ўзгадвайце пра мінулае і пра старадаўняе не разважайце. Вось, Я раблю новае, цяпер яно вырастае. Ці ж вы гэтага ня ведаеце? Вось, Я раблю шлях у пустыні, а рэкі — у стэпе. Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пой­дзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:29-30

Ён перамяніў буру ў цішу, і суцішыліся хвалі. і сабраў з земляў з усходу і з захаду, з поўначы і ад мора. І ўзрадаваліся яны, што [ўсё] сьціхла, і Ён іх прывёў да жаданай прыстані.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 116:6-7

ГОСПАД захоўвае неразумных; і калі зьнемагаю, Ён ратуе мяне. Вярніся, душа мая, да супачынку твайго, бо ГОСПАД робіць добрае табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 121:3-5

Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Які захоўвае цябе. Сапраўды, не задрэмле і ня будзе спаць Той, Які захоўвае Ізраіля. ГОСПАД — Той, Які захоўвае цябе, ГОСПАД — цень твой праваруч цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:5

а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:2-3

На пашах зялёных Ён пасьвіць мяне, да водаў спакойных накіроўвае мяне. Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 19:13

Будзь моцны, і будзем цьвёрда стаяць за народ наш і за гарады Бога нашага. А ГОСПАД няхай зробіць, што добра ў вачах Ягоных».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 19:11-12

І сказаў [Госпад]: «Выйдзі і стань на гары перад абліччам ГОСПАДА». І вось, праходзіў ГОСПАД. І моцны, вялікі вецер пераварочваў горы і разьбіваў скалы перад абліччам ГОСПАДА. Але ня ў ветры ГОСПАД. А пасьля ветру — землятрус. Але не ў землятрусе ГОСПАД. Пасьля землятрусу — агонь, але не ў агні ГОСПАД. А пасьля агню — подых ціхога ветру.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 20:20

I сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся, бо дзеля таго, каб выпрабаваць вас, прыйшоў Бог, і каб праз гэта страх Ягоны быў перад абліччам вашым, каб вы не грашылі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 1:29-30

І сказаў я вам: “Не дрыжыце і ня бойцеся іх. І сталася ў саракавым годзе, у адзінаццатым месяцы, у першы [дзень] месяца прамовіў Майсей да сыноў Ізраіля ўсё, што яму ГОСПАД загадаў сказаць ім. ГОСПАД, Бог наш, Які ідзе перад намі, будзе ваяваць за нас, як зрабіў Ён у Эгіпце на вачах нашых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:2-3

углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага. бо ня вытрымалі перасьцярогі: «Калі і зьвер кранецца гары, будзе ўкаменаваны ці стралою забіты», і гэткая жахлівая была тая праява, што Майсей сказаў: «Я напалоханы і трасуся». Але вы падыйшлі да гары Сыён і да гораду Бога Жывога, да нябеснага Ерусаліму і да дзясяткаў тысячаў анёлаў, да вальнага зграмаджэньня і царквы першародных, якія запісаныя ў небе, і да Бога, Судзьдзі ўсіх, і да духаў праведных і дасканалых, і да Пасярэдніка новага запавету, Ісуса, і да крыві пакрапленьня, якая лепш за Абэлеву гаворыць. Глядзіце, не адвярніцеся ад Таго, Які гаворыць. Бо калі не ўцяклі тыя, што адвярнуліся ад таго, які прамаўляў на зямлі, тым больш мы, калі адкінем Таго, Які з неба, голас Якога тады захістаў зямлю, а цяпер абяцаў, кажучы: “Яшчэ раз страсяну ня толькі зямлю, але і неба”. А [словы] “яшчэ раз” паказваюць на зьмену таго, што хістаецца, як створанага, каб засталося тое, што не хістаецца. Дзеля гэтага мы, прыймаючы Валадарства непарушнае, будзем мець ласку, праз якую будзем служыць Богу, падабаючыся [Яму], з сарамлівасьцю і багабойнасьцю, бо Бог наш — агонь, які паглынае. Бо паразважайце пра Таго, Які вытрываў гэтакую супраць Сябе варажнечу ад грэшнікаў, каб вы не зьнемагаліся, саслабеўшы душамі вашымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 28:7

ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:26

У страху перад ГОСПАДАМ моцная пэўнасьць, і для сыноў Сваіх Ён будзе прыстанішчам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 51:7-8

Паслухайце Мяне вы, якія ведаеце праведнасьць, народ, у сэрцы якога Закон Мой. Ня бойцеся ганьбаваньня ад людзей і не палохайцеся зьнявагаў іхніх. Бо як адзеньне, зьесьць іх моль, і як воўну, зьесьць іх чарвяк, а праведнасьць Мая будзе вечная, і збаўленьне Маё — з пакаленьня ў пакаленьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:12-13

На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю. Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 33:27

Прыбежышча тваё — Бог спрадвечны, абарона твая — рамёны вечныя. Ён выганіць перад абліччам тваім ворага і скажа: “Зьнішчы”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы